АПІСАННЕ ПРАГРАМ ФІЛЬМАЎ

XІ Nefiltravanae Kino прадстаўляе праграмы фільмаў, што ўяўляюць сабой мазаіку кінематаграфічных формаў для даследавання сучаснай рэчаіснасці. Крітычнае ўспрыманне фрагментаванай рэальнасці і сістэмных дамінуючых структур абумоўліваюць неабходнасць новых парадыгмаў апавядання. У такіх праграмах, як «Замежнікі ў сусвеце» і «Чалавек і алгарытмы», фільмы выкарыстоўваюць эстэтыку глітчу, нелінейныя наратывы і гібрыдныя медыя для крытыкі тэхналагічных, экалагічных і ідэалагічных сістэм — у духу «беднай выявы (вобраза)» Хіта Штаерля і «вобраза-часу» Жыля Дэлёза. Фестываль пераадольвае супярэчнасці паміж традыцыямі і эксперыментамі: Секцыя жахаў адхіляе імітацыю і робіць спробу дэкаланізацыі жанру, «Муры і гукі» даследуюць падвойную ролю мовы адначасова як маста і бар’ера, а «Сны Левіяфана» кантэкстуалізуюць асабістую траўму ў рамках сацыяльна-палітычнага гвалту. Нават беларускі зборнік, хаця і мае рэгіянальную накіраванасць, уносіць свой уклад у больш шырокі дыялог аб ідэнтычнасці пад палітычным прэсам.

Прымаючы дысананс — алгарытмічнае адчужэнне, экалагічнае забруджванне, стыгматызацыю псіхічнага стана, — фестываль пазіцыянуе кіно не як эскапізм, а як люстэрка і дэстабілізатар. Фестываль мяркуе, што эвалюцыя наратыва заключаецца ў яго здольнасці ўтрымліваць супярэчнасці: лінейнасць і фрагментарнасць, кантроль і супраціў, індывідуальнае і калектыўнае. Тут кіно становіцца месцам даследавання, заклікаючы гледачоў задацца пытаннем не толькі аб тым, што яны бачаць, але і аб тым, як яны бачаць, у свеце, дзе візуальнае ўспрыманне можа адначасова з’яўляецца зброяй і спосабам збегчы.


СПІС ПРАГРАМ ХІ НЕФІЛЬТРАВАНАГА КІНО