Да ўдзелу ў беларускай секцыі Нефільтраванага кіно дапускаюцца аўтары, якія з’яўляліся альбо з’яўляюцца рэзідэнтамі ці грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Прымаюцца фільмы працягласцю да 35 хвілін, завершаныя, як правіла, не раней 1 студзеня 2023 года.

Кожная праца мусіць суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. У адваротным выпадку аргкамітэт мае права адхілення заяўкі.

Удзельнік, што падаў заяўку, мусіць гарантаваць выкананне аўтарскіх правоў на дасланыя творы. Уся адказнасць за выкананне аўтарскіх правоў ляжыць на ўдзельніку. Арганізатары маюць права камерцыйнага выкарыстання фільму без дадатковай дамовы з праваўладальнікам толькі падчас правядзення фестывалю.

Фестываль мае права выкарыстаць урыўкі з фільмаў (не даўжэй за 10 сек. з кожнага), скрыншоты, постэры, выявы ў мэтах прасоўвання падзеі ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках, інтэрнэце, рэкламе.

Заяўкі аб удзеле прымаюцца да 29 лютага 2024 года.

Аргкамітэт інфармуе аб уключэнні фільма ў праграму не пазней за 1 красавіка 2024 года.

Фестываль запланаваны на 25-26 красавіка 2024 года ў Вільнюсе. Дакладная дата правядзення фестываля будзе вызначана не пазней за 2 месяцы да яго пачатку.

Удзел у фестывалі бесплатны. Заяўкі ад беларускіх удзельнікаў прымаюцца як на сайце https://unfilter.by/ так і на фестывальных агрэгатарах толькі у спецыяльнай секцыі (катэгорыі) Belarussian Films. Пры выкарыстанні агрэгатараў запаўненне заяўкі на сайце https://unfilter.by/ не патрабуецца. Пры гэтым лічыцца, што заяўка падана на ўдзел у наступных секцыях фестываля: ігравых, дакументальных, анімацыйных і эксперыментальных фільмаў, відэаарт, web & new media.

Удзельнікі, фільмы якіх адобраны ў конкурсную праграму маюць права свабоднага праходу на ўсе мерапрыемствы фестывалю.

Падаць заяўку