Нефільтраванае кіно ўяўляе сабой доўгатэрміновае даследванне экраннага выказваня і яго ўспрымання. У сваю чаргу перадпрагляды, калі людзі збіраліся каб разам адглядзець і абмеркаваць усё, што было заяўлена на фестываль, былі вынікам пошуку сабе кінаманамі-энтузіястамі суполкі kinaklub.org. Так з’явілася самадыягностыка стадый сінефеліі. Як самастойны праект Нефільтр распачаўся ў 2015 годзе.
У сакавіку 2021 года Нефільтр адбудзецца сёмы раз.