Гэты зборнік фільмаў прысвечаны адчужэнню і мове. Ці здольная мова прабіць сцены, ці словы іх толькі ўзводзяць? Тут прадстаўлены цудоўныя апавядальныя і эксперыментальныя працы. Высокі мастацкі эстэтызм, дасціпнасць раскрывае лірызм асабістых перажыванняў і гратэскава-сатырычнае ўспрыманне сацыяльных парадоксаў.


ГРЫНХОРН

Сабрына Вэй (Канада, 19 хв.)

Маладая кабета вымушана вярнуцца дадому, каб дапамагчы свайму адчужанаму бацьку, былому ранчару, акрыяць пасля аўтакатастрофы — і выяўляе, што прымірэнне не вось так проста, калі на карту пастаўлена ідэнтычнасць асобы.


ГЛУХАТА

Рой Арыда (Ліван, 35 хв.)

Бейрут, Ліван. Хасан збівае драўляныя дошкі. Яго жонка памерла. Ён майструе для яе труну. Тамара і Рамі, дзеці, якім ужо за дваццаць, дапамагаюць яму, як могуць, каб выканаць апошняе жаданне нябожчыцы: быць пахаванай у вёсцы яе дзяцінства, закінутай больш за 20 гадоў таму.


АДНА НОЧ НА САТУРНЕ

Р. Севенцін (Вялікабрытанія, 7 хв.)

Пасля рэйву двое хлопцаў спускаюцца да ракі.


ТРОХІ ЗВЫШ

Біджойета Сахарыя Дас (ЗША, 3 хв.)

Фотасесія ідзе не па плане.



УСЕ ПРАГРАМЫ