Як адзначаў тэарэтык Пол Уэлс, «метамарфічны патэнцыял» анімацыі дазваляе ёй дэстабілізаваць фіксаваныя сэнсы, перадаючы складаныя тэмы – ад экалагічнага калапсу да экзістэнцыйнага адчужэння – праз алегорыю і дзівацтва. Анімацыя, не абмежавана рамкамі рэалізму жывога дзеяння. Яна можа квітнець як сродак радыкальнага ўяўлення і ідэалагічнай дыверсіі. Ідэалагічна ўласцівая анімацыі мастацкасць дазваляе рэжысёрам крытыкаваць дамініруючыя структурныя элементы, пераасэнсоўваць ідэнтычнасць і сатырычна высмейваць грамадскія нормы з свабодай, на якую часта не здольнае жывое дзеянне.

У гэтай праграме прадстаўлены працы, якія выкарыстоўваюць пластычнасць анімацыі: адны зроблены праз мінімалісцкі дызайн, каб перавесці чалавечыя перажыванні ва ўніверсальныя жэсты, іншыя — гіпердэталізаваны сюррэалізм. У адрозненне ад традыцыйнага кіно, якое больш грунтуецца на фатаграфічную выразнасць, анімацыя упіваецца сваёй сканструяванасцю, запрашаючы гледачоў задацца пытаннем як аб форме мастацтва, так і аб рэальнасці, якую яна адлюстроўвае.


РЭКЛЯМА

Кевін Ледрон (Францыя, 9 хв.)

Гісторыя двух людзей, якія захраснуліся ўнутры рэкламнага роліка.


БУФЕТ

Сэмюэл Чэпмен (Вялікабрытанія, 4 хв.)

Выдатнае месца пад назовам The Canteen (Буфет) прымае новага кліента.


ФІНАЛЬНЫ СВІСТОК

Лоці Баўэр (Швейцарыя, 3 хв.)

Велічныя жэсты, рашучыя выразы і падціснутыя ногі. Грубаватыя футбалісты нічога не павінны адзін аднаму, а суддзя губляе агляд.


НЕ СТРАЛЯЙЦЕ Ў ПРЭЗІДЭНТА

Нівэн Уілсан (ЗША, 5 хв.)

Комік спрабуе расказаць жарт, але рэальнасць скажае сябе, каб спыніць яго. Пешка скавана рэакцыяй датуль, пакуль яе прытомнасць не сыдзе ў памылку. Праца прыносіць сваіх архітэктараў у ахвяру нябёсам, і нават багацце не можа іх выратаваць. Адаму і Еве не ўдаецца пабудаваць утопію, таму што будучыня павінна быць пабудавана з мяса. Нарадзіўшыся ў чужым і варожым свеце, стары разумее, што ўвесь гэты час ён знаходзіўся ўнутры сябе. Бог смерці ўсё яшчэ жывы.


КУРТ — ВУЛІЧНЫ ЛІХТАР

Саша Шварц (Швейцарыя, 6 хв.)

У вулічнага ліхтара, які пакутуе на сацыяпатыю, узбекская мафія крадзе пончыкі. У лютасці ён намышляе вярнуць сабе скрадзеную ўласнасць.


СТРАТЫ

Соня Уманскі, Аліка Левінсан (Украіна, 7 хв.)

Маладая дзяўчына пападае ў кашмарны сон, калі дзеянні лекара падчас анестэзіі прыводзяць да трывожнага вандравання. Заснаваны на рэальных падзеях, фільм даследуе яе ўразлівасць перад мужчынскім аўтарытэтам.