Гэтая праграма паставіла перад намі пытанне аб магчымасці і жыццяздольнасці жанру жахаў у рамках кароткаметражнага фільма. Звычайна мы сутыкаемся са спробамі пераймання поўнаметражным фільмам жахаў. Але трэба сапраўды прызнаць, што калі гаворка не ідзе аб дасціпнай пародыі на жанр, то годныя прыклады ў свеце кароткаметражак сустракаюцца вельмі рэдка. У лепшым выпадку гэта выглядае смешна і ўбога. На наш погляд, праблема крыецца ў апрыёрнай капітуляцыі аўтара кароткаметражнага фільма жахаў перад поўнаметражным фільмам. Мы апісалі гэтую праблему ў нашым эсэ аб сакральным экране і вялікім кіно. Увогуле, смеем сцвярджаць, што перад намі некалькі сапраўды вартых увагі прац. Прынамсі, мы будзем стаяць у пярэднім шэрагу на шляху тухлых памідораў і яйкаў.
ДЗІЎНЫЯ ЛІНІІ III
Карлас Аластруэй (Гішпанія, 20 хв.)
Падарожнік у часе абуджае святара-зомбі, які, у сваю чаргу, замінае дзвюм дзяўчынкам-падлеткам, якія адправіліся ў лес, каб пагуляць у незразумелую гульню.
НОЧ НІКОЛІ НЕ СКАНЧАЕЦЦА
Фор Бенжамэн (Францыя, 25 хв.)
Паміж цемрай пустога кабарэ і кватэрай з непрацуючым асвятленнем звышнатуральная прысутнасць стварае і раздзірае сувязі праз успаміны і адчуванні. Здымаючы чорныя слёзы з вачэй за кулісамі кабарэ, самотная душа заклікана стаць сведкам сустрэчы двух іншых…
КРЫК
Альвара дэ Ла Хос (Іспанія, 7 хв.)
Няшчасная сустрэча на кукурузным полі.
СЕЯННЕ, КВІЦЕННЕ, ПЛОДАНАСЕННЕ
Цзюньсан Лінг (Кітай, 16 хв)
Калі здаровыя органы, як насенне, можна перасаджваць і вылечваць любое разбуральнае цела, ці стане чалавечае жыццё даўжэйшым ці карацейшым? Хворая маці зарэзала валацугу, якога гадамі карміла дзеля свайго хворага сына. Каб выратаваць маці, ачунялы сын забіваў злачынцаў. Яны былі як ахвярамі эксплуатацыі, гэтак і жорсткімі злачынцамі.
УСЕ ПРАГРАМЫ