Разуменне ёсць актыўны працэс. Часам, гэта захапляльнае падарожжа. Амаль заўсёды — рызыка.

Рызыка выйсці за ўласныя межы і ўбачыць свет вачыма іншага.

Cеанс нязнятага кіно 21 снежня ў 18:30 будзе адкрыты для ўсіх, хто любіць слухаць і расказваць гісторыі.

Ва ўтульнай атмасферы чайнай студыі Алёны Вялічкі аўтары раскажуць пра свае кіназамыслы і даведаюцца меркаванне з боку. Мы забралі тры самыя цікавыя заяўкі.

А гледачы, калі пажадаюць, змогуць памяняцца з аўтарамі месцамі.

Ёсць верагоднасць, што ў кожнага з нас ёсць сваё нязнятае кіно, якім варта падзяліцца.

Колькасць месцаў абмежавана. Запіс праз instagram чайнай студыі @teastudia_minsk
Уваход: 25 рублёў (гарбата і салодкае ўключаны).

Вядучыя
Аляксандр Мартынюк, арганізатар фестываляў кароткаметражнага кіно Nefiltravanae Kino і Cinema Perpetuum Mobile

Аляксандр Палубінскі, псіхолаг, драматург

21 снежня, 18:30, чайная студыя Алёны Вялічка (Мінск, Гікала 7а-7, ст.м. Я.Коласа).