Вы — рэжысёр, а можа жадаеце ці думалі ім стаць? У вас ёсць ідэя, але няма аднадумцаў?
Вечар нязнятага кіно гэта магчымасць выйсці за звыклыя рамкі і зрабіць тое,
што не робяць дзевяцьсот дзевяноста дзевяць аўтараў з тысячы:
убачыць свой фільм вачыма гледачоў перш, чым яго здымаць.
У атмасферы чайнага клуба (Мінск, Гікала 7а-7) мы абмяркуем кароткі шлях да аўдыторыі, актуальны кінематограф, мяжу паміж сцэнай і сапраўдным жыццём.
Для сеансу нязнятага кіно мы адбярэм дзве-тры лепшыя гісторыі, каб прадставіць іх, прыбраўшы ўсё лішняе паміж аўтарам і гледачом. Па рэгламенце, кожны аўтар на працягу пяці хвілін раскажа пра сваю задуму, а пасля адкажа на пытанні слухачоў і задасць свае.
Наша сустрэча хоць і нагадвае пітчынг, мы бачым яе творчай лабараторыяй, дзе кожны зможа як пашукаць аднадумцаў для праекту, так і паглядзець на кіно з нечаканага боку.
Падаць нязняты фільм можна па спасылцы, запоўніўшы форму да 17 снежня 2023.