3 траўня 19:00
CreateCulture Space
г. Вільнюс, вул. Кармеліта 5
АДНОЙЧЫ БЫЛА ЗЯМЛЯ
Кірыл Халецкі, 15 хвілін, 2022;
Не мае значэння, дзе і калі адбылася гэтая гісторыя. Зямлі больш няма. Чыста фізічна яна існуе, але душы, маралі і чалавечнасці больш не засталося. Такім чынам, другое прышэсце Хрыста. Ці зможа ён выратаваць нас? Ці ёсць надзея ва ўсяго чалавецтва? І ці хочуць людзі нешта змяніць у гэтым свеце, які калісьці называўся Зямля? Зусім хутка мы гэта і даведаемся.
МІКАЛАЙ
Уладзіслаў Санаценка, 35 хвілін, 2022;
Бабруйск накрывае чарада загадкавых забойстваў. Як толькі чарговай ахвярай становіцца лепшы прыватны шпік у горадзе — следства заходзіць у тупік. Вядучы расследаванне, інспектар Прутункевіч вымушаны звярнуцца па дапамогу да кансультанта, які даўно адышоў ад спраў — Мікалая. Чаму Мікалай згаджаецца? Ці зможа Андрэй Валер’евіч раскрыць справу? А галоўнае: хто забіў Марыю-Сафію?
КЛАЎСТРАФОБІЯ
Валеры Карышаў, 9 хвілін, 2022;
З 2019 года свет сутыкнуўся з ізаляцыяй у той ці іншай форме. Часам гэта закранала асобных людзей або сем’і, а часам цэлыя краіны. Было шмат тых, хто адчуваў клаўстрафобію.
ЦІХАХОДКІ: DAMAGE SUPRESSOR
Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая, 10 хвілін, 2022;
У гэтай гісторыі змяшаліся ява і сон, рэальнасць і выдумка, смутак і сум, смех і слёзы, каты — усё, як у жыцці. Нягледзячы на бязлітасную атаку рэтраграднага Марса, шматмерныя персанажы прабіваюцца скрозь сны, дзе заселі ў памяці постаці і прыметы часоў, змяшаліся ў мудрагелістым узоры задыякальнага круга. Пакуль у паветры лунае «memento mori», фатальныя пытанні адгукаюцца выбухным шумам:
— хто ж бацька дзіцяці?
— чаму Аляксей адмовіўся ад свайго бацькоўства?
— хто ж за ўсё заплаціць?
СМЕЦЦЕВАЯ ГАЛАВА
Юрый Сямашка, 18 хвілін, 2022;
Сціплы зборшчык смецця знаходзіць галаву, якая выконвае жаданні.
ПАТЭНЦЫЯЛ
Кандраценка Вераніка, 7 хвілін, 2022;
Людзі недаацэньваюць маштаб свайго патэнцыялу. Страхі, ілжывыя перакананні, няўпэўненасць перашкаджае ім рэалізаваць сябе. Які б шлях чалавек не абраў, унутраны голас заўсёды будзе ведаць праўду і нагадваць пра яе.