Што агульнага у сучаснай гісторыі Беларусі і Філіпінаў? Што змянілася з увядзеннем забароны на аборты ў Польшчы? І прычым тут дарослыя, калі сталеюць дзеці?
Кожны год, ужо традыцыйна Нефільтраванае кіно прадстаўляе адну з самых найцікавейшых праграм «Жанчыны ў кіно», палітру балючых, жорсткіх этычных, сацыяльных пытанняў, якія зусім не адносяцца да выключна «жаночай праблематыцы».
Агульная працягласць фільмаў — 61 хвіліна.
26 сакавіка 15:00
кінатэатр mooon Dana Mall, 3 паверх | Квіткі |
НАВІТКА
Івон Салазар, Сіта Валенсуэла (Філіпіны, 15 хв.; 2021 г.)
Фільм спалучае міфалогію, анімацыю і дакументальныя фільмы, каб распавесці гісторыю краіны, пагружанай у цемру ад рэжыма Маркаса да Дутэртэ, краіны праглынутай міфалагічным змеем. Адзінай надзеяй застаецца святло, якое людзі прыносяць, каб змагацца з ім.
MATKA/POLKA
Ёанна Сухомска (Польшча, 15 хв.; 2022 г.)
MATKA / POLKA — гэта разважанне пра тое, што значыць быць жанчынай у сучасным польскім грамадстве. Як зборнік гісторый – усе даслоўна – з пакояў чакання, гінекалагічных крэслаў, клінік для абортаў і спальняў, дакументальны фільм сведчыць аб штодзённых актах патрыярхату і сістэмнага гвалту. Выкарыстоўваючы паэтычную візуальную мову, стужка разбурае табу вакол перажыванняў, эмоцый і ідэнтычнасці польскіх жанчын, якія сутыкнуліся з жорсткай рэпрадуктыўнай палітыкай краіны і сацыяльнымі забабонамі, каб прымаць рашэнні адносна ўласнага жыцця і цела.
КАЛІ РАСЦЕ ТРАВА
Марыя Манрэаль Отана (Іспанія, 3 хвіліны; 2022)
Здзіўляцца — значыць расці. Таму што не ўсё лёгка зразумець… нават калі ты вырас.
РАЎА
Каміль Тумэ (Францыя, 12 хв.; 2021 г.)
Маленькая Раўа жыве ў лагеры сірыйскіх бежанцаў на паўночнай мяжы Лівана. Разам з братамі і сёстрамі яна вырасла ў лагеры, як на вялізнай дзіцячай пляцоўцы, і больш не хоча з’язджаць. Раціба, яе маці, робіць усё, каб яе дзеці не пачалі ізалявацца ад знешняга свету і канчаткова не адарваліся ад яго.
ДЗЯЎЧЫНКА
Клара Гаміс Хаімес (Іспанія, 16 хв.; 2022 г.)
Сара, творчая і няўпэўненая ў сабе, павінна рыхтавацца да важнага іспыту, але замест таго, каб вучыцца, яна шукае прытулку ў сяброў і ў начным жыцці, каб пазбегнуць фінансавых праблем і клопатаў пра будучыню. Сара ўцякае ад вучобы праз вечарынкі, але ў глыбіні душы ў яе ёсць некаторыя мастацкія запыты, якія могуць дапамагчы ёй знайсці свой сапраўдны шлях.