У гэтым годзе актуальнасць наратываў, у тым ліку кароткаметражнага кіно, вызначаецца адносінамі паміж людзьмі. Рызыкі дэгуманізацыі і расчалавечвання сёння высокія як ніколі. У сувязі з гэтым у праграму фестывалю 2023 года ўвайшлі работы з вострымі пытаннямі і канфліктамі, якія суправаджаюцца канфрантацыяй, эксплуатацыяй, адчужанасцю. Разам з гэтым у практычна кожны фільм праграмы ўяўляе сабой асобнае вымярэнне цуду. Нешта вышэйшае і якое не паддаецца разумнаму тлумачэнню атачае герояў і з’яўляецца часткай іх штодзённасці. Нешта звышнатуральнае можа з’явіцца як у форме казачнай жывёлы ці загадкавага савецкага афіцэра, здані, фантомаў, геннай інжынерыі ці апакаліпсісу. Пошук чалавекам свайго месца і прызначэння на зямлі ў адносінах да вышэйшага парадку і складае канву праграмы.
Агульная працягласць фільмаў 112 хвілін.
25 сакавіка 20:30
кінатэатр mooon Dana Mall, 3 паверх | Квіткі |
ПАЦУК
Баймухамедаў Жантэмір (Казахстан, 29 хвілін; 2022)
Гэта рэальная гісторыя, якая адбылася падчас распаду Савецкага Саюза ў Рэспубліцы Казахстан. Вязень — вызвалены з турмы гітарыст, які пасяліўся ў памяшканні закрытага завода.
ПЕРАМОЖЦЫ
Даніэль Фюзеш (Венгрыя, 16 хвілін; 2022)
Адам і яго сябар Балінт — падлеткі, якія жывуць на жорсткай ускраіне Будапешта, дзе розніца паміж хлопчыкам і мужчынам — фізічная сіла. Калі іх сябра збіваюць і яны вырашаюць адпомсціць, Адам вымушаны прызнаць факт, што быць мужчынам азначае нешта значна большае.
ДЗІЎНАЕ ЗНІКНЕННЕ ТАВ. КУЛЯКОВА
Лукас Абрахао (Эстонія, 20 хвілін; 2021)
Двух малодшых афіцэраў СССР адпраўляюць у Эстонію з місіяй высачыць капітана, які, відаць, звар’яцеў пасля таго, як выявіў таямнічы радыёсігнал, які даносіўся з ніадкуль.
ТУКТУКІ
Рытабан Рой Бурман (Індыя, 21 хв.; 2021 г.)
Жанчына з вышэйшага класа жыве з дачкой і хатнімі работнікамі. Пасля таго, як памірае юная работніца, яна пачынае адчуваць дзіўны неспакой і не ўпэўненасць, паранармальныя шумы.
ВЫЖЫЛЫЯ
Карлас Гомес-Трыга (Іспанія, 7 хвілін; 2020)
Натуральны адбор кажа, што выжывуць толькі тыя, хто адаптуецца. Што, калі людзі сталі дурнымі? <Website >
ТЭА
Эдуарда Бунстэр і Белен Абарза (Чылі, 18 хв.; 2021 г.)
Муж і жонка адпраўляюцца ў клініку рэдагавання генаў, каб стварыць свайго першага дзіцяці, спадзеючыся, што ў дзіцяці будзе паспяховае і шчаслівае жыццё, якое ім не даводзілася. < Website >