Ці здольна кіно рэпрезентаваць актуальнасць у цяжкія часіны гуманітарных катастроф і войн? Што можа выканаць ролю авангарду ў гэтым мастацтве? Адпаведная паўстаўленым пытанням праграма Нефільтраванага кіно працягласцю 59 хвілін.
26 сакавіка 18:30
кінатэатр mooon Dana Mall, 3 паверх | Квіткі |
СЯБРОЎСКІ АГОНЬ
Том Карыта Блюмен (Ізраіль, 6 хв.; 2022 г.)
Таварыскі футбольны матч паміж ізраільскім салдатам і палестынскім хлопчыкам, які адбываецца на мяжы Заходняга берага, пачынае перарастаць у няроўную бітву. Фільм быў пакадрава намаляваны на сцяне і стаў часткай працяглага канфлікту, запэцкаўшы сцяну больш чым сотняй літраў фарбы.
РАСПЫЛЯЛЬНІК
Фарнуш Абеды (Іран, 9 хвілін; 2022)
На зямлі, занятай арміяй распыляльнікаў, ніхто не мае права вырошчваць любыя расліны ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных умовах. Так шмат людзей і салдат нават не ведаюць, як расце і як выглядае расліна, пакуль аднойчы адзін з салдат не знаходзіць насенне, закапанае глыбока ў пыл, і яго цікаўнасць становіцца толькі пачаткам чагосьці надзвычайнага.
РАДКІ АБ ЗІМОВАЙ КАМПАНІІ, 1980
Тадэвуш Цішбейн, Рэнэ Рэйнхардт (Германія, 6 хв.; 2021 г.)
Урывак з паэмы Іосіфа Бродскага — гэта застылае апісанне часу савецкай імперыі 1980-х, метафарычны разлік з тэхнакратычным рэжымам і кашмарная ілюстрацыя вайны. < Website >
БАЗІГАГА
Джо Інгабірэ Мойс (Руанда, 27 хв.; 2022 г.)
1994 год, Руанда. Пакуль бушуе грамадзянская вайна, Базігага прымае бацьку і дачку, на якіх палюе апалчэнне.
КАНЕЦ ВАЙНЫ
Сімоне Масі (Італія, 5 хвілін; 2022)
Свет без вайны — гэта яшчэ адна ўтопія, якую больш не магчыма чакаць.