Пры фармаванні нефільтраванай праграмы адсутнічаюць адборачныя фільтры. Галоўным крытэрам з’яўляецца прыезд аўтара, таму канцэнтрацыя аўтарскага кіно, як і геаграфія на такіх паказах зашкальвае. У гэтым годзе мы чакаем рэжысёраў з Канады, Грэцыі, Партугаліі, Венгрыі і Расійскай Федэрацыі. Як яны дабяруцца? Як заўсёды: пешшу, паўзком, аўтаспынам, у трумах і багажніках, вядома ж у шасі ваенных самалётаў. Гэта ж Нефільтр, дзеткі) З гэтымі жалезнымі рабятамі можна папросту пагутарыць, ну ці нават захосціць. Наш фестываль, як і блізкі яму па духу Slamdance, размяшчае гасцей на канапах жыхароў свайго горада.

Набыць квіткі можна тут


САКАВІК, 25

VOKA CINEMA | 19:00


АЛГАРЫТМ

Карына Гюльбасарова (Расійская Федэрацыя, 11 хв.)

Дзіма праграміст — стварае алгарытмы машыннага навучання. Аднойчы ўвечары ён спазняецца на сустрэчу з сяброўкай Машай з-за сваёй неахайнасці, і калі ён нарэшце набліжаецца, яе збівае машына прама перад ім. Дзіма будзе зноў і зноў перажываць гэты вечар, спрабуючы зразумець: ці быў шанец яе выратаваць?


Я — КАРОЛЬ

Уладзімір Розін (Расійская Федэрацыя, 16 хв.)

Ягора Паташынскага, пажылога акцёра, які шмат гадоў іграў Караля Ліра, новы мастацкі кіраўнік звольніў з тэатра. Цяпер Ягор перажывае: у яго няма ні кватэры, ні грошай, а ўладкавацца на новую працу ў 59 гадоў надзвычай складана. Адзінае, што так ці інакш ратуе Ягора ад поўнага распаду, дык гэта перакананне ў тым, што ён — кароль, які страціў усё.


УЯЎНЫ ТУПІК

Рамана Касэліс (Партугалія, 13 хвілін)

Фабіо з’яўляецца гандляром наркотыкамі ў Мурарыя, старым раёне Лісабона, дзе ён усіх ведае, і ўсе ведаюць яго. Калі спагнанне запазычанасці ідзе не так, як планавалася, рэчы, закапаныя глыбока ўнутры, раптам агаляюцца.


Я ЖАДАЮ БЫЦЬ ПІСЬМЕННІКАМ

Ілля Сажын (Расійская Федэрацыя, 20 хв.)

Ён падлетак, які жыве адзін. Кожны тыдзень прыгожая жанчына, якая памірае ад раку, наведвае яго, каб заняцца сэксам і добра правесці час. Ён, не ведаючы яе сапраўдных матываў, цалкам саступае, атрымліваючы асалоду ад яе прысутнасці. Іх гульня заходзіць занадта далёка, калі яна дастае пісталет, і ён не можа знайсці ў сабе сілы адгаварыць яе ад забойства.


УЛЬТРАСУЧАСНАСЦЬ

Сант’яга Карыён-Аркас (Германія, 13 хвілін)

На ўскраіне Лас-Анджэлеса натхнёная паўстанцкая група кібаргаў і біяхакераў, да якой далучаецца легендарны Лефт Анонім, імкнецца змяніць ход эвалюцыі чалавека, імплантаваўшы ў сваё цела радыкальна новую прыладу.


ПРАМЕНЬ ЗВУЖВАЕЦЦА

Сайман Гарэс (Канада,  11 хв.)

Падчас начной рыбалкі на рацэ Саскачэван двое сяброў зноў сутыкаюцца з ранай, якую не могуць загоіць.


КАТЫ ЧЫЦІЛАВА

Эйрыні Тампасулі (Грэцыя,  43 хвіліны)

Валацугі, паляўнічыя на ўдачу і больш за ўсё, галодныя да дарогі і рыбы. Гісторыя двух бадзяжных катоў, якія вечна блукаюць, як і ўсе ізгоі гарадоў.