Анімацыйная праграма IX NEFILTRAVANAE KINO. Агульная працягласць 72 хвіліны.


25 сакавіка 15:30

кінатэатр mooon Dana Mall, 3 паверх | Квіткі |



ПЕРАРВАНЫ СОН

Джайлз Цімс (ЗША, 2 хв.; 2021 г.)

Духоўны ландшафт мары пераносіць гледача ў знаёмую, але адначасова незнаёмую гарадскую абстаноўку. Свет, які прапануе моманты ўцёкаў і разумення. Вокны ў дадзены свет, якія дазваляюць нам бачыць за жахлівым абсурдам сучаснага жыцця.< Website >


ЗДАРЫЦЦА МОЖА ЎСЁ

Паліна Паддубна (Украіна, 3 хв.; 2022 г.)

Паліна здымае вельмі маленькі пакойчык у Берліне (які нагадвае труну) і бачыць там вельмі дзіўныя сны. Людзі два гады трымаюцца ў напружанні, не ведаючы, калі ўсё гэта скончыцца. Клуб зачынены, хуткая дапамога не прыязджае і застаецца толькі шпацыраваць па горадзе са сваімі ўнутранымі монстрамі.


МЕСЯЦ УЗХОДЗІЦЬ ДНЕМ (ГУКАВАЯ СКУЛЬПТУРА)

На Лі (Вялікабрытанія, 3 хв.; 2022 г.)

Двухмерная абстрактная маляваная анімацыя паходзіць з імправізацыйных малюнкаў, натхнёных музычным творам.


КРЭПАСЦЬ

Славек Залеўскі (Польшча, 13 хв.; 2021)

Улады абвяшчаюць асаднае становішча. Камандзірам абароны прызначаны інвалід па зроку. Горад ператвараецца ў закрытую крэпасць. Прымяняецца адна дактрына — вакол вораг! Маніпуляваныя грамадзяне давяраюць прапагандзе, беззапаветна і ахвотна рыхтуюцца да абароны. < Website >


ПАЎНОЧНЫ САД

Сапфіра Чэн (ЗША, 4 хвіліны; 2022)

Кароткаметражны фільм пра дзяўчынку і яе сабаку, якія шпацыруюць па лесвіцы сярод ночы. У цішыні заснулага горада ляцелі іх успаміны і мары. < Website >


ЕШЦЕ БАГАЦЦЁ

Нівен Уілсан (ЗША, 10 хв.; 2022 г.)

Ты — тое, што ясі. < Website >


ЛЯЛЬКА+: ПЕРАМЕНА ЦЕЛА Ў ЯГОНАЙ ІДЕАЛЬНАЙ ФАНТАЗІІ

Ран Чжоу (Канада, 13 хвілін; 2022)

У постчалавечым свеце ідэальнае цела вырабляецца з памяранцава-жоўтага пластыка на фабрыцы ў Кітаі. Гэтая фігура без гендэру існуе ў віртуальнай прасторы, дзе хвароба, смерць і эстэтыка — толькі абсурдныя паняцці. У 3D-анімацыі фільм разважае пра капіталізм, віртуальнасць і чалавечае цела. < Website >


КАМУФЛЯЖ

Рэм Полман і Янцьен дэ Крун (Нідэрланды, Бельгія, 19 хв.; 2021 г.)

Камуфляж — антыўтапічны трылер, у якім мы сочым за гісторыяй офіснага клерка Амуфа. Амуф адчайна спрабуе ўтрымаць сваё жыццё, у той час як свет вакол яго становіцца ўсё цямней і цямней пасля ўздыму Дэ Джагера. Гэта яркая і вельмі страшная істота — распальвальнік нянавісці, які пакляўся сістэматычна пераследваць пэўныя групы, а Амуф не з’яўляецца адважным персанажам. Ці хопіць яму сілы супраціўляцца? < Website >


КАНЕЦ ВАЙНЫ

Сімоне Масі (Італія, 5 хвілін; 2022)

Свет без вайны — гэта яшчэ адна ўтопія, якую больш не мажліва чакаць.