Ад інтэнсіўнага псіхалагічнага рэалізму да сюррэалістычных прытч, гісторыі, знятыя ў Беларусі і за мяжой, даследуюць, як звыклая рэальнасць разбураецца пад ціскам знешніх абставін і ўнутраных дэманаў.
ПРАМА І ПА КРУЗЕ
Паліна Рамашка
(04:24, Літва)

Гэта кранальная гісторыя ўцекача, змушанага пакінуць сваю хату ў пошуках бяспекі, ацаленні і новага пачуцця прыналежнасці.
ЗАЎТРА ВЫ МЯНЕ ТУТ НЕ ЎБАЧЫЦЕ
Аляксандра Чабоцька
(04:04, Беларусь, Польшча)

Нават у самы цяжкі дзень, поўны размоў на замежнай мове і збору дакументаў, што знясільваюць мяне, я заўсёды знаходжу 20 хвілін, каб паездзіць трамваем. Тады я магу марыць пра дробязі, што заўважаю навакол. Напрыклад, пра каня, які з’явіўся на прыпынку.
ЧАЛАВЕЧНАЕ
Лена Ле
(02:30, Беларусь)

Анімацыя пра тое, як Чалавек рве свой ланцуг у вандраванні за Іскрай.
xCUTx
Vital Stužka
(06:50, Беларусь)

Герой падпальвае стужку свайго фільма і запальвае.
«Дзе я?» Снег, холад і жах… толькі ён і нажніцы, якімі толькі што рэзаў стужку. Бегчы няма куды.
Гэта і ёсць ягонае кіно. Забыцца!
КАВЯРНЯ
Арсеній Алейнік
(03:45, Чэхія)

Дзяўчына піша свой нумар тэлефона на шкле, што выклікае саперніцтва паміж яе і іншым хлопцам, які даслаў ёй паведамленне. Тое, што пачынаецца як просты жэст, хутка перарастае ў напружаную канфрантацыю.
СКАЖЫЦЕ СЫР
Кіра Альшэўскі
(09:00, Беларусь, Польшча)

Тыповы вечар у тыповай беларускай сям’і: Ян рыхтуе вячэру для сваёй жонкі Кіры і дачкі Соні. Усё ідзе наперакасяк, калі ён выкідвае кавалак горганзолы. Ян атрымлівае жудаснае відэа, Кіра пачынае маніпуляваць ім і паводзіць сябе дзіўна, а тэлефонны робат выклікае яго на допыт у КДБ. У паніцы ён спрабуе збегчы, але сям’я становіцца на ягоным шляху. Спачатку здаецца, што прычына ва ўсім гэтым — сыр… пакуль не аказваецца, што гэта не так.
ВЕРА
Ганна Суліма
(11:22, Беларусь)

Веры Аляксандраўне 80 гадоў. Яна жыве адна ў сваёй кватэры, перыядычна да яе заходзяць памочніца Ірына і сын Кірыл, яны і складаюць усё кола яе зносін. Яна даўно ўжо на пенсіі, дні яе доўгія і аднастайныя. У яе жыцці няма месца выпадковасцям, усё заўсёды адбываецца па плане і толькі так, як гэтага жадае яна…
СВІНГЕРЫ
Андрэй Кашперскі
(16:32, Польшча)

Некалькі людзей сярэдняга ўзросту, якія ледзь ведаюць адзін аднаго, спрабуюць арганізаваць свінгерскую вечарыну, але ім заўсёды перашкаджаюць праблемы дарослых: супярэчлівыя графікі, бытавыя цяжкасці, праблемы са здароўем і сямейныя праблемы.
ЛУЗЕР
Аляксандра Куцэнь
(17:41, Польшча)

Мела, 15-гадовая падлетак, адчувае сябе адзінокай і згубленай, шукаючы сваё месца ў свеце. Яна верыць у вучэнне сумнеўнага «гуру» зносін — калі ты не сэксуальна актыўны, ты няўдачнік. У пошуках блізкасці яна сустракае 25-гадовага Міхала, які ўражвае яе сваёй упэўненасцю ў сабе. Іх адносіны ўскладняюцца, калі Мела спрабуе спакусіць яго. Каб прыняць сябе, ёй трэба сутыкнуцца са сваім мінулым і сваім найвялікшым аўтарытэтам.
АЎТАПАРТРЭТ ВА ЎЗРОСЦЕ ТРЫЦЦАЦІ
Мікіта Лаўрэцкі
(07:50, Літва)

Рэжысёр малюе аўтапартрэт, адчуваючы смутак.