Нефільтраванае кіно (Нефільтр) ўяўляе сабой даследванне экраннага выказваня і яго ўспрымання, усведамленне ўнутраных і знешніх фільтраў.
Як самастойны праект Нефільтр распачаўся ў 2015 годзе з даволе радыкальна-эстэтычных праграм. Далей нефільтраваныя праграмы паступова былі замененыя на больш звыклыя і канвенцыйныя формы.
Фестываль паспяхова праводзіўся ў Мінску, суправаджаўся прыездам замежных гасцёў, якія размяркоўваліся па валанцёрах-хостэрах. Такім чынам мы былі сведкамі салідарнасці і ўзаемадапамогі. Паказы праходзілі ў кінатэатрах «Беларусь», Silver Screen (Voka), Нацыянальным центры сучаснага мастацтва, Музеі гісторыі беларускага кіно, музеі Азгура, ОК-16, Галерэі «Ў», Lo-Fi Social Club і інш.
У 2023 годзе паказы Нефільтраванага кіно былі забаронены ў Беларусі. Атрыманы афіцыйны дазвол ад Міністэрства культуры быў скасаваны з боку неўстаноўленых службовых асоб. У снежні 2023 арганізатары і ўдзельнікі лабораторыі «Нязнятага кіно», мерапрыемства Нефільтра, былі арыштаваны. Удзельнікі атрымалі магчымасць эксперыментаў Нязнятага кіно ў Акрэсціна на працягу 15 сутак.
З 2023 года Нефільтр праходзіць за мяжой: Варшаве (кінатэатр Kinoteka), Вільнюсе (кінатэатр Skalvija, CreateCulture Space), Берліне (Zentrum Kultur und Urbanistic ZK/U), Гамбурге (Haus 73), Хельсінкі (Kitchen Lab Tarvo).
У сакавіку 2026 года Нефільтр адбудзецца ў дванаццаты раз.
