Конкурсная праграма ігравога кіно. Агульная працягласць 84 хвіліны.
У любым пастановачным творы прысутнічае непасрэднасць, калі мець на ўвазе, што голасам аўтара кажа культура. Здавалася б, наратыўнасць ігравога кіно набыла свае закончаныя формы даволі даўно. З аднаго боку, у праграме — самыя яркія, але класічныя па форме фільмы («Вольнае падзенне» Эмануэля Тэненбаума, «Іурусалімская прынцэса» Гіёма Левіла, Нікаля Пабана). А таксама фільмы, якія дэманструюць разнастайнасць і гнуткасць формы («ЖЫВЕ НАРОД!» Нікаласа Торэса Паяна), яе эвалюцыю і сучаснасць («МАМІНА КОТКА» Аннабэлы Шнабель). Аднак гэта не здымае праблему ўмоўнасці ў кіно, праблемы яго маналагізму («Спрацаваў клас!» Пола Дыгглера).
САКАВІК, 26 | 20:30
КІНАТЭАТР “VOKA CINEMA”
СВАБОДНАЕ ПАДЗЕННЕ
Эмануэль ТЕНЕНБАУМ (Францыя, 19 хв.)

Том — малады трэйдар у лонданскім банку, чые нядаўнія вынікі паставілі яго пад пагрозу звальнення. Калі першы самалёт урэзаўся ў Сусветны гандлёвы цэнтр раніцай 11 верасня 2001 г., Том уступае ў найбуйнейшы гандаль у сваім жыцці. Фільм натхнёны сапраўднай гісторыяй.< Website >
ІЕРУСАЛЬМСКАЯ ПРЫНЦЭСА
Гіём Левіль, Нікаля Пабан (Францыя, 26 хвілін)

Днём працуе ў офісе, ноччу даглядае за бацькам: Пётр просты і мілы халасцяк, і гэта яго руціна. Апошнія некалькі тыдняў ён размаўляў у інтэрнэце з маладой жанчынай. Аднойчы яна просіць яго дапамогі.
МАМІНА КОТКА
Аннабэла Шнабель (Венгрыя, 18 хв.)

Трыццацігадовы Фелікс, усё яшчэ жыве са сваёй маці. Яго жыццё рэзка змяняецца, калі ён атрымлівае працу сваёй мары, што прымушае яго пакінуць маці і выканаць сваю дзіўную драматургію сталення.
ЖЫВЕ НАРОД!
Нікалас Торэс Паян (Мексіка, 13 хвілін)

Навесці парушаны парадак у вёсцы дапамагае дзіця і яго чароўны асёл.
СПРАЦАВАЎ КЛАС!
Пол Дыгглер (Іспанія, 8 хв.)

Падчас шыкоўнай навагодняй вечарыны два танцоры паспрабуюць здзекавацца над аўдыторыяй вышэйшага класа, змяніўшы песню свайго выступлення. Вось-вось пачнецца самая незвычайная бітва.
