САКАВІК, 16
КІНАТЭАТР «БЕЛАРУСЬ»
ХОПІЦЬ
Bрэнт Фостэр(Канада-Кенія, 8 хв)
Фільм аб старых жанчынах, якія жывуць у трушчобах Кеніі, і якія ўзялі клопат пра ўласную бяспеку ў свае рукі.
РЫТА
Жорж Данопуліс (Грэцыя, 21 хв)
Рыта, прафесійная гетэра ў Афінах, распавядае пра факты і аспэкты свайго жыцьця. Сваім мяккім голасам яна суправаджае вострую разнастайнасць вобразаў, блукаючы ў закутках, паказваючы нам жорсткі і рэзкі свет бардэляў у Афінах.
МІМАЛЁТНАСЦЬ
Эліёт Спэнсер (Аўстралія, 7 хв)
У аддаленай высакагорнай вёсцы Сычуань тыбецкія дзеці штудзіруюць будыйскія пісанні. Фільм даследуе жыццё качавых жыхароў Тыбету і іх цесную сувязь з суровай і прыгожай прыродай.
MY THEATRE (МОЙ КІНАТЭАТР)
Казуа Ашызава (Японія, 20 хв)
Фільм аб уладальніку найстарэйшага кінатэатра, які нягледзячы на цяжкасці не зачыніў яго і захаваў па гэты дзень.
THE LAST CORN DOG DINNER (АПОШЯЯ ВЯЧЭРА)
Жанэль Канг (ЗША, 4 хв)
Анімацыйны дакументальны фільм пра экстрэмальную сітуацыю, якая ўзнікла з дзіцём падчас сямейнай вячэры.
WINTER OF MY LIFE (ЗІМА МАЙГО ЖЫЦЦЯ)
Баттальт Рэмі (Францыя, 3 хв)
Зняты ў Super 8 без мантажу, гэты фільм — гісторыя бацькі аўтара, былога мясніка ў Бургундыі, які цяпер у сваі 78 год здымае на плёнку. Зіма яго жыцця. Хіба Super 8 не вяртае яго да вясны?
ШЛЯХІ
Гуннар Бердал (Швецыя, 14 хв)
Споведзь машыніста электравоза.






