ГРАН-ПРЫ

ТУНДРА

Karim Ouelhaj (Бельгія, 29 хв.)

«Тундра» — гэта эпас хаосу, адысея «грэка», які, сутыкнуўшыся з ірацыянальным гвалтам сучаснага грамадства, губляе кантроль. Кінуўшы ўсё, ён працягвае плыць па плыні сам-насам са сваім крытычным успрыманнем. Яго вольныя падарожжы ў паэтычным і сюрэалістычным свеце суправаджаюцца гумарам і, часам, жорсткасцю.


ЛЕПШЫ ІГРАВЫ ФІЛЬМ

РЭТУШ

Kaveh Mazaheri (Іран, 19 хв.)

Муж Мар’ям займаецца дома штангай. Нечакана штанга выслізнула з спатнелых далоняў мужчыны і звалілася прама яму на горла, пазбавіўшы магчымасці дыхаць. Мар’ям спрабуе выратаваць мужа, але раптам вырашае спыніцца. Толькі глядзіць, як той памірае. Пераканаўшыся, што мужчына больш не дыхае, Мар’ям пакідае дом разам са сціплымі пажыткамі і сынам. Увесь дзень яна пераконвае сябе і навакольных, што муж проста кудысьці знік.


ЛЕПШЫ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ

НУДА СМЯРОТНАЯ

Elliot Spencer (Кітай, 24 хв.)

Гэтая карціна — кінематаграфічнае даследаванне жыцця працаўнікоў кітайскага завода і прыроды іх працы, аднолькавай і бесперапыннай. У фільм уплецены таксама ўрыўкі традыцыйнай кітайскай паэзіі, сюрэалістычна злучаючы сучасны і старажытны Кітай.


ЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ

ПАЛЯРНАЯ ЗОРКА

L.Colome, R.Cuevas (Гішпанія, 22 min)

На працягу многіх гадоў Пепе пакутуе ад лимфомы. Ніхто не змог яму дапамагчы. Аднак мужчына не хоча паміраць, пакуль не выканае сваю мару: перасекчы Атлантычны акіян і дабрацца да Карыбскага мора на лодцы, пабудаванай сваімі рукамі.


ЛЕПШАЯ АНІМАЦЫЯ

БЛАКІТНАЕ СВЯТЛО

Harriet Francis Croucher (Брытанія, 4 хв.)

Супрацоўнікі хуткай дапамогі разважаюць аб посттраўматычным стрэсавым засмучэнні і яго ўплыве на хворых і іх сем’і.


ЛЕПШЫ БЕЛАРУСКІ ФІЛЬМ

«ЦІХА І ПАГАНА» Яраслаў Юхневіч (20 хв.)

Дакументальны фільм пра мінскую рок-групу, што праіснавала не больш за тыдзень.