24 ЛЮТАГА

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ



DADA НА ВАКАЦЫЯХ

Errkaa (Нямеччына, 28 min)

Гэты арт-фільм быў задуманы ў сувязі з гадавінай з дня заснавання арт-руху дадаізму. Галоўныя героі — паэтка Эмі Хеннингс з Паўночнай Германіі і паэт і мастак Х’юга Бол, якія пасля сталі жонкай і мужам. У фільме — выдуманы малюнак першых крокаў закаханых адзін да аднаго. Яны адпраўляюцца ў першы сумесны адпачынак і вандруюць па бязлюднай вёсачцы на сягвеях. Усе дамы пустыя, толькі на іх фасадах — гіганцкія карціны і папяровыя творы мастацтва. Паралельна гэты фільм паказваецца на вечарыне ў доме Х’юга; тут закаханыя сустрэліся яшчэ раз. У карціне выкарыстоўваюцца такія дадаісцкія прыёмы, як абсурднасць, прыём «фільм у фільме», сцэны ў запаволенай здымцы, стылізацыя і асаблівыя колеры. Дзеянне большай частцы фільма адбываецца ў сучасным Гамбургу, а закінутая вёска знаходзіцца ў кар’еры Гарцвайлер. І пакуль дадаісты (сапраўдныя, якія прайшлі кастынг!) выбіраюць сабе ролі, напрыклад, слугі, разносчыка шампанскага або афіцыянта, Х’юга і Эмі застаюцца сабой да апошняй сцэны на балконе. Толькі ў канцы глядач зразумее: дзіўная пустынная вёска — месца, якое апусцела не само па сабе; месца, разбуранае гіганцкімі экскаватарамі і адноўленае як вуглездабываючы кар’ер праз пару дзён пасля завяршэння здымак. Гэта — нямы фільм, хоць прыкладна восемдзесят яго працэнтаў абапіраецца на музыку. Паўтараецца толькі два словы: Х’юга і Эмі.


КРЫК ХАОСУ

Guli Silberstein (Брытанія, 5 хв.)

Рой пікселяў паглынае паток чалавечых жаданняў і запалу. Хвалі людзей мяняюць ход гісторыі і свой ўласны лёс, падпарадкоўваючыся яму. Лютасць, жах і моц змешваюцца ў адзін камяк, лічбы сутыкаюцца з чалавечай воляй. Але ці засталося месца для надзеі?


ЗАЛАТАЯ ГАЛІНА

Clara Payas (Нямеччына, 4 хв.)

Натхненне для гэтай працы прыйшло дзякуючы працы антраполага Джэймса Джорджа Фрэзера «Залатая галіна: даследаванне ў магіі і рэлігіі». Відэа працягласцю ў тры з паловай хвіліны спалучае малюнак, анімацыю і перфоманс. У аснове — гісторыя пра тое, як супер-гераіня здзяйсняе самагубства, калі ўсведамляе, што яе моц можа прывесці да смерці. Гэтая ахвяра вядзе да ланцужку пераўтварэнняў у Сусвеце.


УСЕ МАЕ ТЭЛЕФОННЫЯ НУМАРЫ ПАТОПЛЕНЫЯ Ў…

Michel Klöfkorn (Нямеччына, 11 хв.)

Уся наша жыццё — гіганцкі калаж. Не заўважылі? Гісторыя трох мадэляў, пракладваючых свой шлях у мегаполісе Лагос (Нігерыя).


ДОМ СМЕРЦІ

Hunter Wayne (ЗША, 13 min)

Страшнае мінулае наганяе ветэрана В’етнамскай вайны ў выглядзе фільма ў невялічкім кінатэатры


НУДА СМЯРОТНАЯ

Elliot Spencer (Кітай, 24 хв.)

Гэтая карціна — кінематаграфічнае даследаванне жыцця працаўнікоў кітайскага завода і прыроды іх працы, аднолькавай і бесперапыннай. У фільм уплецены таксама ўрыўкі традыцыйнай кітайскай паэзіі, сюрэалістычна злучаючы сучасны і старажытны Кітай.