24 ЛЮТАГА

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ



ВУГАР, ЛАСКА І СЦЯРВЯТНІК

SUKI (Францыя, 5 хв.)

У манеры французскага байкапісца Жана дэ Лафантэна, які «для навучання чалавека спадзяваўся на жывёл», гэта прыпавесць ставіць вострае пытанне: «Як зразумець самаго сябе, калі ніхто не ладзіць?» Праз тэкст, гук, карцінку слова яднаецца з абпальваючымі адчуваннямі і тоне ў чорным гумары, прымушаючы мозг працаваць на знос. У аснове карціны — сапраўднае, жывое. Менавіта гэта дапаможа кожнаму гледачу акунуцца ў пачуцці і зрабіць свае высновы.


БЛАКІТНАЕ СВЯТЛО

Harriet Francis Croucher (Брытанія, 4 хв.)

Супрацоўнікі хуткай дапамогі разважаюць аб посттраўматычным стрэсавым засмучэнні і яго ўплыве на хворых і іх сем’і.


НІ АДЗІНЫ З НАС

Bill Jarcho (ЗША, 9 хв.)

Расізм і нарцысізм Дональда Трампа распаліў ідэю для стварэння карціны «Ні адзін з нас» — злавеснага папярэджання аб небяспецы будаўніцтва сцен у імя прагнасці, гегмонии і ксенафобіі. Рэтра-фільм у стылі 80-х, які у літаральным сэнсе створаны з гліны, спалучае ў сабе гумар, спрытна пераплецены з непасрэднасцю дзіцячых казак, і стварае змрочную алегорыю, якая асуджае навязаныя каштоўнасці.


ШЫЯ І ШЫЯ

Shaun Clark (Брытанія, 5 хв.)

Сюрэалістычная пачуццёвасць, што ахінае Атэла і Дэздэмону, абрываецца тэлефонным званком. Яд, прасачыўшыся з трубкі, атручвае розум мужчыны і ператварае яго ў монстра. Што ж здарыцца з Дэздэмонай?


ІНСУЛЬТ

Jiani zhao, Emanuele Romano (Брытанія, 5 хв.)

Фільм «Інсульт» быў натхнёны апавяданнямі доктара Джыл Болт Тэйлар пра перажыты ёй інсульт. І самае незвычайнае ў гэтай гісторыі — станоўчае ўспрыманне такога страшнага вопыту.


ГАДЗІННІК

Ninaad Kulkarni (ЗША, 3 хв.)

Гэты анімацыйны фільм створаны ў 3D з выкарыстаннем графікі CGI для стварэння персанажаў. Карціна апавядае пра ўспрыманне часу рознымі людзьмі. Усе яны адказваюць на адзінае пытанне: «Што для вас азначае час?»


ДЗІЎНЫ

Fausto Montanari (Італія, 2 хв.)

«Дзіўны» — кароткаметражны анімацыйны фільм пра адрозненні. Гэта крык дзяўчыны, на якой — таўро «іншай». У яе маналогу пакора пераплятаецца з пякучым жаданнем сцерці паняцце «дзіўнага», бо, у канчатковым выніку, гэта толькі пункт гледжання, а людзі аднолькавыя ад галавы да пятак. Але ўсё ж падчас прамовы яна спецыяльна дапускае тыя самыя «дзівацтвы», каб даць зразумець: іх ўспрыманне залежыць ад таго, што ў цябе ўнутры.