Праграма ўяўляе сабой падборку найлепшых ігравых кароткіх фільмаў фестывалю. Паслядоўнасць праграмы падабрана такім чынам, каб стварыць адчуванне кантрасту ці пераходу ад традыцыйнасці да эксперыментаў. Каб падкрэсліць кантраст і разнастайнасць форм , праграма завяршаецца анімацыняй «POST LIFE (DEATH)» Луіса Фрэйзера.
САРА
Арыяна Андрадзе Кастра
(17:00, Перу)

Гэта кранальная гісторыя ўцекача, змушанага пакінуць сваю хату ў пошуках бяспекі, ацаленні і новага пачуцця прыналежнасці.
РАЗРЫЎ
Асрын Зангана
(19:25, ЗША)

«Разрыў» — гэта пераасэнсаваная гісторыя пра жанчыну, якую пагарджаюць… Гэта гісторыя пра маці, якую прымушаюць адчуваць сябе і выглядаць недарэчна, калі яна сутыкаецца з рэальнасцю, што, магчыма, яна адзіная, хто бачыць і чуе дзіўнага мужчыну ў куце іх сталовай, які падчас звычайнай сямейнай вячэры гучна спявае. Гэта шматслаёвая гісторыя, поўная загадак і хаосу, у якой маці гатуе для сям’і вячэру, якая аказваецца такім жа, як і кожны вечар, але на гэты раз няпрошаны госць разбурае картачны домік.
ГУМКА
Белал Альбадэр
(10:00, Саудаўская Аравія)

Узнагароджаны прэміямі кароткаметражны фільм пра дзіця з сіндромам Дауна, які ўпершыню ў жыцці ўлюбляецца і пачынае вандраванне па невядомых яму раней эмоцыях, што прымушае яго прымаць рашэнні, да якіх ён не быў гатоў.
ЗАГАДКА ЗІМЫ
Цзян Тань
(15:00, Кітай)

Страта нявіннасці ці нараджэнне трагедыі?
Мадзі — 10-гадовае дзіця, якое вырасла у Тайландзе. Зіма, сама яшчэ дзяўчынкай, прыехала з Кітая. Яны сустракаюцца, калі Зіма заходзіць у краму, дзе Мадзі прадае сувеніры для турыстаў.
Дзеянне фільма адбываецца ў ідылічнай тайскай вёсцы. Але ці з’яўляецца гэта проста гісторыяй пра сяброўства і пяшчоту?
Ці за гэтым хаваецца нешта больш змрочнае? Чаму, у рэшце рэшт, Зіма прыехала? Яна прыехала на летнія вакацыі ці нясе на сабе груз, ад якога нарэшце павінна пазбавіцца?
Тое, што Зіма можа несці ў руках, нашмат менш за тое, што яна павінна несці ў сваім сэрцы.
МАЕ БЯСКОНЭЧНАЕ ЗАТМЕННЕ
Біджан Аарабі
(14:25, Канада, Іран)

Трансгендэрная жанчына ўсё жыццё хавала сваю палавую ідэнтычнасць. Каб пазбегнуць прымусовага шлюбу, яна вымушана ўцякаць са сваёй краіны. Але яна трапляе ў рукі гандляроў людзьмі.
УСЯЛЕНСКІ ХРАМ
Бертран Норман
(15:41, Францыя)

Стомлены ад вандровак архітэктар Ламберт прыязджае на выспу, каб сустрэцца з нейкім Платонавым, якому ён мае намер дапамагчы пабудаваць Сусветны храм братэрства. Аднак па прыбыцці на востраў яго ніхто не сустракае. Пакуль ён шукае няўлоўную асобу, дзеля якой ён перасёк увесь свет, трывожная рэальнасць пагражае паглынуць яго і прымусіць страціць шлях, магчыма, назаўжды.
POST LIFE (DEATH)
Луіс Фрэйзер
(3:00, Германія)

«Джынджэр», які схаваўся ў ванным пакоі ад глумнай вечарынкі, падвяргаецца назойлівай увазе з боку істоты, чые ўніклівыя словы даводзяць яго да мяжы.