Агульная працягласць фільмаў 53 хвіліны.
САКАВІК, 27 | 17:15
Кінатэатр «VOKA CINEMA»
ТРАЙНАЯ ПАЭТРЫЯ
Арсеній Алейнік (2021, 20 хв.)
Фільм у жанры абсурднай камедыі з элементамі фантасмагорыі. У ім дзве сюжэтныя лініі: першая — пра маладую дзяўчыну якая мае зносіны са сваім унутраным голасам і знаёміцца з маладым абаяльным наркаманам; другая — пра бізнэсмэна турка-філосафа, які на стары касетны дыктафон запісвае свае думкі ў машыне.
ПТУШКА
Ната Карнеева (2020, 4 хв.)
Марыя мае цяжкасці ва ўзносінах з супрацьлеглым полам, і яна спрабуе забыцца ў незвычайным і рэдкім хоббі …
МАЙСКАЯ ПЧОЛКА | MAY BEE
Вераніка Бандаровіч (2020, 11 хв.)
«Гэта канец? Ці з’явіцца доктар Мэйбі ў бальніцы?». Падчас пандэміі коронавіруса ў час сацыяльнага дыстанцыявання хворыя дзеці застаюцца сам-насам са сваімі хваробамі. Яны як ніколі маюць патрэбу ў чароўных візітах лекараў-блазнаў, такіх як доктар Мэйбі.
Праз унікальную перспектыву бальнічнага блазна гэты фільм даследуе сутнасць і імкненне да чалавечай сувязі, нагадваючы пра моц пераўвасаблення.
ЦІХАХОДКІ. НЕ АДЛЯКАВАЦЬ ЧАСАМ…
Ермоловіч Кацярына, Здаранкова Марына (2021, 6 хв.)
Пакуль у свеце праходзяць глабальныя перавароты экалагічныя і палітычныя, дзесьці ціха , штодзённа працякае жыццё «ціхаходак» і здаецца ніякія катаклізмы не могуць іх крануць…Ёсць у ёй свае горасці і радасці, узаемаадносіны і каханне.
SOLO
Сліжык Уладзімір (2020, 3 хв.)
Гэты эксперыментальны танцавальны фільм задаецца пытаннямі сувязі пустой прасторы, лічбавага цела і ізаляцыі. Глюкі, выкліканыя сістэмнымі / сеткавымі памылкамі і якія ўзнікаюць час ад часу ў лічбавым целе, перабудоўваюць яго кінестэтычнае ўспрыманне.
ХОВАНКІ
Павел Станкус (2021, 4 хв.)
Эскапізм — ўцёкі ад рэчаіснасці ў свет успамінаў з мінулага. Ролю гэтага свету можа выконваць і маленькi пакой у вёсцы ў бабулі, дзе вы правялі лепшае лета ў сваім жыцці. Тут можна схавацца і ад вайны, і ад трэцяга месца ў спартыўным спаборніцтве, якое здаецца неверагоднай ганьбой. Але галоўнае зразумець, што чакае нас за межамі гэтага пакоя.
ЗАНАДТА ВЯЛІКІ МАЛЮНАК
Генадзь Буто (2021, 5 хв.)
Малюнак выходзіць за межы паперы, акрэсліваючы рэальны свет.