Рэгламент

Да удзелу ў беларускай секцыі Нефільтраванага кіно дапускаюцца аўтары, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ці грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Прымаюцца фільмы працягласцю да 35 хвілін, завершаныя не раней 1 студзеня 2018 года.

Кожная праца мусіць суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. У адваротным выпадку аргкамітэт мае права адхілення заяўкі.

Удзельнік, што падаў заяўку, мусіць гарантаваць выкананне аўтарскіх правоў на дасланыя творы. Уся адказнасць за выкананне аўтарскіх правоў ляжыць на ўдзельніку. Арганізатары маюць права камерцыйнага выкарыстання фільму толькі падчас правядзення фестывалю.

Фестываль мае права выкарыстаць урыўкі з фільмаў (не даўжэй за 10 сек. з кожнага), скрыншоты у мэтах прасоўвання падзеі ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках, інтэрнэце, рэкламе.

Заяўкі аб удзеле прымаюцца да 10 студзеня 2019 года.

Аргкамітэт інфармуе аб уключэнні фільма ў праграму не пазней за 10 лютага 2019 года.

Тэрмін правядзення фестывалю люты-сакавік 2019 года. Дакладная дата правядзення фестываля будзе вызначана не пазней за 5 месяцаў да яго пачатку.

Прадугледжаны наступныя праграмы для беларускіх удзельнікаў:

  • Беларуская конкурсная праграма
  • Міжнародная конкурсная праграма ігравых фільмаў
  • Міжнародная конкурсная праграма дакументальных фільмаў
  • Міжнародная конкурсная праграма анімацыйных фільмаў
  • Міжнародная конкурсная праграма эксперыментальных фільмаў
  • Пазаконкурсная праграма Нефільтраванага кіно

Удзел у фестывалі бесплатны. Заяўкі ад беларускіх удзельнікаў прымаюцца як на сайце http://unfilter.by/ так і на фестывальных агрэгатарах толькі у спецыяльнай секцыі (катэгорыі) Belarussian Films. Пры выкарыстанні агрэгатараў запаўненне заяўкі на сайце http://unfilter.by/ не патрабуецца. Пры гэтым лічыцца, што заяўка падана на ўдзел у наступных секцыях фестываля: ігравых, дакументальных, анімацыйных і эксперыментальных фільмаў.

Удзельнікі, фільмы якіх адобраны ў конкурсную праграму маюць права свабоднага праходу на ўсе мерапрыемствы фестывалю.

Падаць заяўку