АртХабл


Уявіце, вы глядзіце або чытаеце або чуеце твор, які так моцна ўражвае, што моцна ўплывае на вашае жыццё. Ці выпрабоўвалі вы нешта падобнае, ці размаўлялі ў думках з аўтарам, ці блукалі з ім па алеях сваёй душы? Марылі з ім сустрэцца ці засмучаліся то ад таго, што гэта немагчыма, бо вас аддзяляюць мора, акіяны або стагоддзі і тысячагоддзі? Я не кажу пра зорак-выканаўцаў, як правіла, спевакоў і акцёраў, слава якіх — падманлівы для мільёнаў, бясконца недасягальны таварны фэтыш.

Для тых, каму гэта знаёма, мы адкрываем рубрыку пра рэжысёраў сучаснага кінематографа, удзельніках нашага фестывалю. Людзі, пра якіх мы пішам, прыедуць у Мінск, ім можна папросту паціснуць руку, спытаць пра што заўгодна, паказаць горад і пабадзяцца па алеях не толькі сваёй душы.

Нефільтраванае кіно глядзіць скрозь старонкі турыстычных буклетаў, паміж радкоў авантурных апавяданняў падарожнікаў. Мы наладжваем наш Хабл на далёкія, і разам з тым вельмі блізкія сусветы … гэтага хаосу адчужэння і вар’яцкага спажывання. Мы паспрабуем знайсці ноткі ісціны, з першых рук, без пасродка СМІ, ноткі, якія збліжаюць. Няма межаў, няма калоній, няма метраполій, няма цэнтраў, няма правінцый … стоп. Фокус. Я нешта бачу! Увага!


Адкрытыя галактыкі:

Карым Эльхадж

Нэла Васілеўская

Нікіта Лаўрэцкі

Анастасія Шахватава

Фабія Саарэз

Кірыеназ Пападзіматаз

Жульен Эон