Нефільтр у СМІ


CITYDOG: ФЕСТЫВАЛЬ НЕФІЛЬТРАВАНАГА КІНО (18+)

Нефильтрованное кино — поиск квинтэссенции авторского кинематографа. Нефильтрованное кино, в своем роде, есть бытие кино, «кино в себе», очищенное от лоска, штампов, формирующих наше представление об этом виде искусства.

Чытаць далей…


РАЦЫЯ: ФЕСТЫВАЛЬ КАРОТКАМЕТРАЖНЫХ ФІЛЬМАЎ «НЕФІЛЬТРАВАНАЕ КІНО»

… на першым месцы стаіць не інстытуцыя, якая паведаміць табе, што ёсць мастацтва, а што не мастацтва. А ёсць выказванне чалавека. У нашым выпадку гэта кароткаметражны фільм і цябе цікавіць бэкграўнд і кантэкст гэтага выказвання. Чаму чалавек выказаўся такім чынам, які кантэкст – сацыяльны, палітычны. Пачатак таго крычнага асэнсаванна і ўсведамлення пачынаецца. Ён ужо пасля не можа глядзець у кіно там, напрыклад, блакбастары.

Чытаць далей…


ЗВЯЗДА: НА ВЫХАДНЫХ У МІНСКУ ПАКАЗВАЮЦЬ «НЕФІЛЬТРАВАНАЕ КІНО»

Гэта пачалося ўчора. «Пошук квінтэсэнцыі аўтарскага кінематографа», альбо яшчэ адна выдатная прыватная ініцыятыва ў беларускай кінапрасторы. У Мінску распачаўся Фестываль «нефільтраванага» кіно, які прадстаўляе конкурсную і пазаконкурсную праграмы кароткаметражных фільмаў, а таксама арганізуе майстар-класы і сустрэчы з рэжысёрамі. Мерапрыемствы, разлічаныя на тры дні, з 21 да 23 ліпеня, канцэнтруюцца ў асноўным у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і ў арт-прасторы «Мёд».

Чытаць далей…


ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА: АДСУТНАСЦЬ ФІЛЬТРАЎ

Але першапачатковая ідэя — каб глядач не адарваўся ад рэальнасці, а, наадварот, паглыбіўся ў яе яшчэ больш. Мяркую, гэта кшталту горкай пілюлі, але глядач тут становіцца экспертам у мастацтве, спрабуе зразумець: сапраўдны ці несапраўдны той ці іншы мастацкі твор. Мы не даём устаноўку, што бачыць на экране, — мы прапаноўваем стаць даследчыкам мастацтва, вось і канцэпцыя не мае значэння: мастацтва ці не, гэта выказванне, і трэба глядзець яго як ёсць, без фільтра

Чытаць далей…


КУЛЬТПРАСВЕТ: НЕФІЛЬТРАВАНАЕ КІНО

21—23 лiпеня ў Мінску пройдзе міжнародны фэст кароткага метру «Нефiльтраванае кiно».
А гэта значыць, што кінаманаў, рэжысёраў ды проста неабыякавых людзей ізноў парадуюць паказамі незалежнага караткаметражнага кіно. Праграма фестывалю разлічана на тры дні і ўключае ў сябе не толькі конкурсныя і пазаконкурсныя прагляды, але і творчыя сустрэчы з замежнымі фільммэйкерамі, майстар-класы. У межах фестывалю свае фільмы прадставяць аўтары караткаметражных стужак з Расіі, Францыі, Германіі, Англіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Іспаніі, ЗША і інш.

Чытаць далей…