Канцэпцыя гульнявой праграмы грунтуецца на пастулаце, што з эстэтычнага пункта гледжання, фільмы не дзеляцца на вялікае і кароткаметражнае кіно. У праграму ўвайшлі фільмы, якія на думку арганізатараў, не саступаюць лепшым узорам ігравога кіно па глыбіні і сіле мастацкага ўздзеяння. Працягласць праграмы склала 96 хвілін.
САКАВІК, 13 | 19.40
КІНТЭАТР “БЕЛАРУСЬ”
Bear Hill Path (Сцежка мядзведжай гары)
Таццяна Мучнік (Германія, 19 хв)
Торб’ёрн, оперны спявак з Берліна, наведвае бацькоў у родным горадзе Ісландыі. Пакуль яны плануюць вечарыну да яго 40-годдзя, Тобі хутчэй хоча схавацца далей.
Extra (Статыст)
Кіёмарс Ахмадзі (Іран, 11 хв)
Статыст ў фільме павінен атрымаць аплявуху, але ён не можа гэтага зрабіць. таму ён ідзе, каб знайсці каго-небудзь, хто адпрацуе здымкі, і яго жонка суправаждае яго.
Ballast (Баласт)
Даніэль Хаўлід (Польшча, 18 хв.)
Сямейнае свята. Недахоп увагі дарослых, памылкі ў выхаванні, а таксама няўстойлівыя эмацыянальныя сувязі і парушаныя адносіны прыводзяць маленькага занядбанага дзіцяці да дэструктыўных паводзін, ад якіх няма шляху назад. Трагедыя вісіць на нітцы …
Work Sample (Узор працы)
Гары Савенкоў (Германія, 9 хв.)
Сярэднявечча: Ганс прыходзіць на сумоўе для працы катаў. Пасля кароткай размовы ён павінен праявіць сябе і прадэманстраваць узор працы!
Yathaarth (Ісціна)
Бібек Басуматары (Індыя, 25 мін)
Адшукаўшы неплацельшчыка Аананда, два збіральнікі запазычанасцей Рамеш і Суніл едуць на спагнанне. Рамеш — вядомы спаганяльнік запазычанасці з шматгадовым вопытам. Суніл — шуміха, зялёны, які імкнецца стаць вялікім. А потым нешта здараецца.
Good German Work (Добрая нямецкая праца)
Яніс Аляксандр Кіфер (Германія, 14 хв.)
Два майстры Улі і Дзідзі працуюць над свастыкай у сваёй майстэрні, дзесьці паміж вясковай ідыліяй і вясковай маркотай, раздумваючы пра дзіўных прышлых у вёсцы.
Трэйлер VII Нефільтраванага кіно: