Праграма беларускіх фільмаў

САКАВІК, 15

Ок16


Чысцец (Limbo)

Таццяна Свірэпа (Мінск, 2020, 14 хв ) / Tacciana Svirepa (Minsk, 2020, 14 min)

Фільм уяўляе сабой невялікі зрэз жыцця транзітных бежанцаў, якія знаходзяцца ў горадзе Брэсце і шукаюць прытулак у Польшчы. Бежанцы знаходзяцца ў Брэсце ад некалькіх дзён да 6 месяцаў. Некаторыя эмігранты, калі ў іх сканчаюцца грошы і маральныя сілы на здзяйснення спробаў перасячэння мяжы, застаюцца жыць у Беларусі. У фільмы прысутнічаюць і сям’і, якія ўсё-ткі змаглі з’ехаць у Польшчу, і тыя, хто застаўся жыць у Беларусі.

This movie is about a little piece of the life of transit refugees who stay in Brest, Belarus, and seek asylum in Poland. The refugees stay in Brest from a few days to 6 months. Some of them, when they run out of money and lose their mental strength to make attempts to cross the border, stay to live in Belarus. The movie includes scenes with families who already moved to Poland and families who stayed to live in Belarus.


Я стаміўся прадказваць Оскары (I’m Tired of Predicting All the Oscars)

Мікіта Лаўрэцкі (Мінск, 2020, 8 хв) / Mikita Łaŭrecki (Minsk, 2020, 8 min)

За апошні год я стаў сапраўднай зоркай у галіне прадказання «Оскараў». Але гэта не зрабіла мяне больш шчаслівым. Няўжо маёй мары знайсці сяброў з дапамогай ізноў набытай славы не наканавана спраўдзіцца?

Over the past year, I’ve become a star in the sphere of Oscar foretelling. But it didn’t make me happier. Is my dream of making new friends with the help of my recently found fame not going to happen after all?


Увага! Высокі ціск! (Achtung! Pressure!)

Арсеній Алейнік (2020, 9 хв) / Arsienij Alejnik (2020, 9 min)

Містычная і сюррэалістычная гісторыя маладога чалавека, які спрабуе дагнаць сваё дзяцінства.

The mystical and surreal story about a young man who is trying to catch up with his childhood.


Усе мерапрыемствы згодна з планам (All Activities According to the Plan)

Алесь Лапо (2019, 13 хв) / Ales Lapo (2019, 13 min)

Малады чалавек Дзяніс Дашкевіч — дырэктар сельскага Дома культуры ў беларускай вёсцы. Спрабуючы знайсці новыя аспекты працы ў культурным цэнтры ў вёсцы, ён плануе стварыць камп’ютэрны клас для пажылых людзей. Але на самой справе гэтая ідэя сустракае мноства цяжкасцей …

The young man Dzianis Dashkevich is the director of the rural House of Culture in a village in Belarus. Trying to find new aspects of working at the cultural center in the village, he plans to create a computer class for the elderly. But in reality, this idea meets many difficulties…


Здымай яшчэ (Let’s do it again)

Антось Сівых, Ірына Паўловіч (2019, 1 хв) / Antoś Sivych, Iryna Paŭlovič (2019, 1 min)

Мы хацелі зняць хоць нешта …

We wanted to film something …