Праграма ігравых фільмаў

У праграму ігравых фільмаў ўвайшлі найбольш цікавыя кінакарціны, якія адлюстроўваюць разнастайнасць падыходаў у сучасным пастановачным кіно. Сярод фільмаў конкурснай праграмы працы удзельнікаў Канскага кінафестывалю фільм «Ганна» (рэж. Дэкель Берансон), жанравая пародыя на фільмы жахаў «Хорарскоп» (рэж. Пол Дыгглер), а таксама «PURA VIDA/Жыццё ёсць жыццё» (рэж. Марцін Гонда), славацкі фільм, у якім разгортваюцца пазнаваемыя падзеі для беларускай аўдыторыі.


Сакавік, 14

19:20

Кінатэатр «Беларусь»


ВАНКУВЕР ТЭС

Рылі А’Бірн (Канада, 17 хв)

Дваццацігадовая Тэс, Ванкувер 2010 год, міленіялы. Ўсведамленне банальнасці дзён, за якімі ідуць бессэнсоўныя ночы, напоўненыя вечарынамі і так званымі сябрамі.


PURA VIDA / Жыццё ёсць жыццё

Марцін Гонда (Славакія, 30 хв)

Фінансавы крызіс наганяе жыхароў правінцыйнага горада і людзі пачынаюць губляць працу. Два браты-падлетка паўстаюць супраць свайго бацькі, фабрычнага брыгадзіра, які становіцца казлом адпушчэння для расчараванай супольнасці.


Спектакль

Іва Нефьес (Бельгія, 15 хв)

У 2014 годзе дзве дзяўчыны 13 і 14 гадоў катавалі і забілі жанчыну ў яе доме. Мы не ведаем дакладна, што менавіта адбылося ў тую ноч. Аднак дзяўчаты выкладвалі фатаграфіі і відэа ў сацыяльныя сеткі таго, што адбывалася ноччу.


Фрэдзі

Адрыя Пагес Моліна (Гішпанія, 15 хв)

У Альфрэда, таксама вядомага як Фрэдзі, складанае жыццё: ён удзельнічае ў сумніўных здзелках, наркотыках і гвалце. З-за гэтага яго сям’я з вышэйшага саслоўя абвясціла яго персонай нон грата. Калі ён даведаецца, што ягонаму бацьку, з якім ён не размаўляў гадамі, засталося ўсяго некалькі гадзін, ён вырашае пайсці развітацца з ім.


Хорарскоп

Пол Дыгглер (Гішпанія, 4 хв)

Жыццё звычайнай школьніцы развальваецца пасля таго, як спараджэнне д’ябла захоплівае яе цела. Толькі яе маці, з дапамогай дзіўнага доктара, можа выратаваць яе.


Ганна

Дэкель Берэнсон (Вялікабрытанія — Украіна, 15 хв)

Ганна — пажылая маці-адзіночка — адчайна мае патрэбу ў пераменах. Спакушаная радыёрэкламай, яна ідзе на вечар знаёмстваў з амерыканскімі мужчынамі, якія вандруюць па краіне ў пошуках кахання.