Калі ў 20 стагоддзі ставілася пытанне аб віртуальнасці рэальнага, то сёння пытанне стаіць аб рэальнасці віртуальнага. У эксперыментальнай праграме фестывалю прадстаўлены спектр аўдыё-візуальных інструментаў адлюстравання рэчаіснасці, што імкліва трансфармуецца: тэхнагенны, сацыяльны і культурны апакаліпсіс, экраннае асэнсаванне адчуванняў і віртуальнасці.


Сакавік, 14

18:10

Кінатэатр «Беларусь»


Расплаўленне

Гулі Сильберштейн (6 хв, Вялікабрытанія, 2019)

Guli Silberstein film director

Аўдыёвізуальныя матэрыял сплеценых разам экалагічных, культурных і сацыяльных крызісаў, звязаных з эксплуатацыяй прыродных і чалавечых рэсурсаў. Прыгажосць і разбурэнне.


Імёны дрэваў

Памэла Фалькенбэрг, Джэк Качран (ЗША, 4 хв, 2018)

Зачаравальная серыя пустынных сельскіх і гарадскіх пейзажаў. Малюнак распаду і рэгенерацыі, зняты з дапамогай камеры з інфрачырвоным датчыкам.


пера/працоўка

Рэнэ Смааль (Нідэрланды, 1 хв, 2018)

Experimental short film program

Лес, ровар, мужчына. Сюрэалістычна карціна без прычынна-следчай часовай паслядоўнасці.


Я дома

Джером Фішэр (Нідэрланды, 5 хв, 2018)

Кампутары становяцца дасканалей, а штучны інтэлект ўваходзіць у наша паўсядзённае жыццё. Наколькі добра мы зможам зразумець гэтую новую тэхналогію? Нашы адносіны з кампутарамі стануць толькі бліжэй, таму неабходна выбудоўваць іх.


W∞ — Спадчына душы

Такешы Інуэ (Японія, 8 хв, 2019)

Гэта невялікае мястэчка ў Японіі пад назвай Анамічы.


Адноўленыя ўспаміны

Патрык Грэг (ЗША, 13 хв, 2019)

Фільм закранае пытанне аб суб’ектыўнасці памяці. Медытацыйны матэрыял сабраны з пратэрмінаваных кінастужак набывае новы сэнс у лічбавую эпоху.


Двое

Васіліяс Папайоанну (ЗША, 8 хв, 2018)

Дыялог гуку і малюнка. Два кінематаграфіста: адзін здымае аудыяархіў, другі — видэаматэрыял. Пары года, гукі дажджу, галіны дрэў, кот — усё, сплятаецца разам.


Пластыкавыя кветкі

Яніз Сафірыз (Грэцыя, 4 хв. 2019)

Фільм — экалагічная алегорыя. Пажылы чалавек вяртаецца на родную зямлю ў пошуках свайго мінулага, але знаходзіць там толькі холад і пластыкавыя кветкі.