ПРАГРАМА АНІМАЦЫІ

Конкурсная праграма анімацыі VI Фестываля Нефільтраванага кіно прадстаўлена лепшымі анімацыйнымі працамі, дасланымі на фестываль, у тым ліку намінантам прэміі «Оскар» фільмам «Дачка» (рэж. Дар’я Кащеева) і ўдзельнікам конкурснай праграмы Венецыянскага фестывалю «Дз_мо здараецца» (Реж. Міхаэль Міхалі, Давід Штумпф).


Сакавік, 14

15-00

Кінатэатр «Беларусь»


Квінтэт Заходу (The Quintet of the Sunset)

Джы Венг (Кітай, 8 хв)

Фільм прысвечаны эвалюцыі і зменам у жыцці чалавека з пазіцыі жывёлы ад першай асобы.


Дачка (Daughter)

Дар’я Кашчэева (Чэхія, 15 хв)

Animation film festival

Ці павінны мы схаваць свой боль? Зачыніцца ў сваім унутраным свеце, поўным тугі па любові свайго бацькі і яе праявам? Ці мы павінны зразумець і дараваць, пакуль не стала занадта позна?


Раймонда, або вертыкальны ўцёкі (Raymonde or the vertical escape)

Сара Ван Ден Бум (Францыя, 17 хв)

Raymonde animation film festival

Раймондзе надакучылі гарох, тля, брудная бялізна і яе агарод, які трэба капаць. Бо яна аддала б перавагу каханню ды неабсяжнасці неба …


ДЗ_РМО ЗДАРАЕЦЦА (SH_T HAPPENS)

Міхаэль Міхалі, Давід Штумпф (Чэхія, Францыя, Славакія, 13 хв)

animation competitive programme

Даглядчык стаміўся ад усяго: яго расчараваная жонка і адзін цалкам прыгнечаны алень. Іх ўзаемны адчай прыводзіць іх да абсурдных падзей, таму што … дз_рмо здараецца пастаянна.


Шахкбой (Shahkboy)

Джэйк Пекар (ЗША, 5 хв)

Short Movie Club animation

Шахкбой — тыповы бостанскі школьнік, ён ужывае наркотыкі і трапляе за графіці. Так, ён яшчэ і напалову акула.