Праграма беларускіх фільмаў

25 ЛЮТАГА

ОК16



«7117» Спясівых Антось (3 хвіліны)

Часам у пошуках натхнення можна зайсці занадта далёка


«ПАМЯТАВАЦЬ» Кацярына Нікановіч (4 хв.)

У мітусні штодзённага жыцця мы парой забываемся, дзякуючы каму мы тут.


«СЯБРЫ ПА ЛІСТАВАННІ» Нэла Васілеўская (23 хв.)

Антон і Ліза знаёмыя ўжо год і закаханы адзін у аднаго, але яны маюць зносіны выключна праз сацыяльныя сеткі, бо жывуць у розных гарадах. Антон вырашае прыехаць з Масквы да Лізы ў Мінск, каб перавесці іх зносіны ў рэальнасць. Фізічная блізкасць мае на ўвазе іншыя спосабы камунікацыі, якія пакуль незнаёмыя закаханым

«ТУТ БЫЎ САША» Андрэй Кашперскі (6 хв.)

Саша пасварыўся са сваёй дзяўчынай, і зараз яму належыць перажыць прыгоду, каб наладзіць паразуменне і давер у іх адносінах.


«РОДНЫЯ ДУШЫ» Аляксандр Максімаў (4 хв.)

Сям’я вырашаецца на даўно наспелую шчырую гутарку, якую больш няма сэнсу адкладаць.


«mn:16» Кацярына Нарко (6 хв.)

Кароткі дакументальны фільм, змантаваны з мабільных відэа, знятых у Мінску ў 2016 годзе.


«Two Angry Men Walking Over a Bridge» Нікіта Лаўрэцкі і Ігар Чышчэня (4 хв.)


«БаБах» Алена Ясінская (11 хв.)

Кампанія сяброў збіраецца ў парку, каб павіншаваць сваю сяброўку Катку з днём нараджэння. Катцы яны кажуць, што выклікалі для яе таксі і будуць чакаць у клюбе ў пэўны час. Але дамовіліся з таксістам, каб ён падыграў і спачатку завез яе ў парк, каб атрымаўся невялічкі розыгрыш… Але ўсё здараецца не па плану… Пакуль кампанія рыхтуе феерверкі, да іх чапляецца міліцыянт, і у той жа момант, мясцовыя змагары парку ціхенька забіраюць шампанскае. Кампанія заўважае страту. Яны даганяюць і спрабуюць пераканаць змагароў вярнуць шампанскае. Але змагары не пагаджаюцца, бо піць у парку дрэнна. Раптам кампанія заўважае, што Катка ўжо недзе ў парку, яны ляцяць ёй на сустрач, але не паспяваюць у час і здараецца непрыгожы Бабах.


«ЦІХА І ПАГАНА» Яраслаў Юхневіч (20 хв.)

Дакументальны фільм пра мінскую рок-групу, што праіснавала не больш за тыдзень.


«КЛАСІКА» Дзяніс Дзедзік (4 хв.)

Ноч. Вагон электрычкі. І фатальная сустрэча двух аднолькава непадобных людзей.